БЕЛ Ł РУС

Клічко параўнаў Зяленскага з пасажырам у кабіне пілота

17.02.2019 / 20:48

Nashaniva.com

Мэр Кіева, былы баксёр Віталь Клічко параўнаў кандыдата ў прэзідэнты ад партыі «Слуга народа» і шоумена Уладзіміра Зяленскага з пасажырам самалёта, які апынуўся ў кабіне пілота. Пра гэта ён сказаў у суботу падчас Украінскага ланча на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе LIGA.net.

Клічко адзначыў, што яму незразумела, калі кандыдат у прэзідэнты піша сваю палітычную праграму метадам усенароднага ўдзелу.

«Я хацеў бы пракаментаваць кандыдатаў у прэзідэнты без палітычнага досведу. Даволі крэатыўна сказаць «давайце пісаць праграму разам з народам». Але гэта мне нагадвае пасажыра, які трапіў у кабіну пілота і просіць у пасажыраў парады, як узлятаць. Я не хацеў бы ляцець у такім самалёце», — сказаў мэр Кіева.

На думку Клічко, гэта вельмі небяспечная сітуацыя для краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула