У Мінску кіроўца «Ягуара» на расійскіх нумарах кулаком збіў люстэрка чужой машыны ВІДЭА
Відэазапіс здарэння выклаў карыстальнік форуму партала «Анлайнер».
Па словах відавочцы, на светлафоры кіроўца «Ягуара» з расійскімі нумарамі выйшаў з аўтамабіля і кулаком збіў люстэрка бакавога агляду. Пасля сеў у сваё аўто і з’ехаў.
Прычыны такіх паводзінаў госця пакуль невядомыя.