БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэм'ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»

18.02.2019 / 15:14

Nashaniva.com

Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка заявіў на выніковай калегіі Міністэрства культуры, паведамляе БелТА.

Ён адзначыў, што імёны беларускіх талентаў становяцца здабыткам шырокай грамадскасці краіны толькі пасля заявы аб сабе ў замежных тэлешоу і конкурсах.

Ігар Петрышэнка даручыў Мінкультуры сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй разгледзець пытанне аб запуску нацыянальнага тэлевізійнага праекта фармату шоу «Голас» ці «Х-фактар».

«Мы самі павінны выяўляць маладыя таленты і падтрымліваць іх. Фонд па падтрымцы таленавітай моладзі таксама павінен падумаць над новымі формамі выяўлення нашых талентаў. Гэты падыход трэба зрабіць больш адрасным і эфектыўным. У нас ёсць Тэатр эстрады, які павінен стаць цэнтрам развіцця і падтрымкі таленавітай моладзі, эксперыментальнай пляцоўкай для іх творчых ініцыятыў. У тэатры маецца добры базавы патэнцыял», - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула