БЕЛ Ł РУС

МЗС Расіі: Дастаўка гуманітарнай дапамогі ў Венесуэлу — правакацыя

18.02.2019 / 18:56

Nashaniva.com

Расія лічыць правакацыяй дастаўку гуманітарнай дапамогі ў Венесуэлу. Такую заяву зрабілі ў расійскім МЗС, перадае ТАСС.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства Марыі Захаравай, замест «увозу дапамогі [Злучанымі Штатамі] на пару сотняў мільёнаў даляраў можна было б зняць блакаванне рахункаў венесуэльскіх дзяржпрадпрыемстваў у амерыканскіх банках на 11 мільярдаў даляраў або задзейнічаць спецыялізаваныя ўстановы ААН, якія маюць вялікі і неацэнны досвед».

«Пытанні адпадаюць, калі гаворка ідзе пра зрэжысаваную правакацыю і спекуляванне на высакароднай мэце», — сказала яна. Захарава таксама адзначыла, што «няпростая гісторыя рэгіёну выпрацавала там устойлівую алергію да замежнага вайсковага ўмяшання, якое прыходзіла, як правіла, з боку ЗША».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула