БЕЛ Ł РУС

16 амерыканскіх штатаў падалі ў суд на Трампа з-за будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай

19.02.2019 / 08:43

Nashaniva.com

fkickr.com

Кааліцыя з 16 амерыканскіх штатаў падала пазоў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з-за яго рашэння прафінансаваць у абыход кангрэса будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

Як паведамляе The New York Times, пазоўнікі спрабуюць аспрэчыць планы Трампа выкарыстоўваць рэжым надзвычайнага становішча, каб накіраваць на будаўніцтва грошы, выдзеленыя на барацьбу з наркотыкамі, ваеннае будаўніцтва і праваахоўныя органы.

У пазове, пададзеным у акруговы суд Сан-Францыска, сказана, што прэзідэнт ЗША не мае права пераразмяркоўваць федэральнае фінансаванне, бо выдаткі кантралюе кангрэс.

15 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што ўвядзе ў краіне надзвычайнае становішча з-за сітуацыі на мяжы з Мексікай. Рэжым надзвычайнага становішча дае прэзідэнту пашыраныя паўнамоцтвы для барацьбы з крызісам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула