У Мінску сёлета адкрыюць 2 новыя школы і 4 дзіцячыя садкі
Увесці ў эксплуатацыю новыя сярэднія школы плануюць у Фрунзенскім і Першамайскім раёнах да 1 верасня 2019 года, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.
— У Фрунзенскім раёне ўстанова разлічана на 1 020 месцаў, у Першамайскім — на 792, — удакладніла начальніца аддзела тэхнічнага нагляду за капітальным і бягучым рамонтам аб'ектаў адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ірына Бугакова.
Акрамя таго, у гэтым годзе запланавана адкрыць 4 дзіцячыя садкі: па адным у Фрунзенскім, Цэнтральным, Кастрычніцкім і Першамайскім раёнах.