БЕЛ Ł РУС

Гарадзенец скраў грошы ў таварыша, але яго загрызла сумленне і ён прызнаўся

19.02.2019 / 11:13

Nashaniva.com

22-гадовы малады чалавек пражывае ў адным з інтэрнатаў. Там жа жыве яго знаёмы, паведамляе абласная міліцыя.

Раней яны жылі ў адным блоку, таму ў маладога чалавека застаўся дублікат ключа ад пакоя таварыша. Некалькі дзён таму, прыбіраючы ў сваім пакоі, ён знайшоў гэты ключ. Гаспадар пакоя знаходзіўся на працы ў начную змену. Ведаючы, дзе захоўваюцца зберажэнні, хлопец адамкнуў дзверы сваім ключом і скраў частку сумы — 300 даляраў ЗША і 400 беларускіх рублёў.

Як тлумачыць сам малады чалавек, невялікую суму ён выдаткаваў на прадукты і цыгарэты, астатняе прайграў у гульнявых клубах. Пасля гэтага яго пачало мучыць сумленне, ён пра ўсё расказаў таварышу і прыняў рашэнне прызнацца ў зробленым.

Тым не менш яму пагражае да чатырох гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула