БЕЛ Ł РУС

У крамах Брэста і Гомеля прадаваліся кітайскія пано са свастыкай

19.02.2019 / 16:46

Nashaniva.com

У крамах Брэста і Гомеля прадаваліся пано са свастыкай, забаронены тавар канфіскавалі, паведамляе міліцыя.

У студзені на вітрынах крам у Брэсце і Гомелі пакупнікі маглі бачыць забароненую прадукцыю. У продажы былі дэкаратыўныя пано з выявай герба нацысцкай Германіі часоў Трэцяга рэйха — чорнага арла, які трымае ў лапах вянок са свастыкай.

Увесь забаронены тавар канфіскавалі, а ў дачыненні да кіраўнікоў аб'ектаў гандлю склалі адміністрацыйныя пратаколы. Мяркуецца, што пано прывезлі з Кітая.

У Гомелі суд ужо адбыўся. Загадчыка крамы прызналі вінаватым, яму прызначылі штраф у памеры 6,5 тысячы рублёў. Суд у Брэсце пройдзе ў найбліжэйшы час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула