БЕЛ Ł РУС

Жыхар Баранавічаў скраў у краме скрыню з апельсінамі, але да дома данёс толькі два ВІДЭА

21.02.2019 / 17:30

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўначы ў адной з харчовых крамаў Баранавічаў. Хлопец схапіў скрыню з апельсінамі і пабег да выхаду, прадаўцы не паспелі яго затрымаць, паведамляе «Наш край».

Міліцыя высветліла асобу выкрадальніка, пазней яго ўдалося затрымаць. Парушальнікам аказаўся 27-гадовы жыхар Баранавічаў, цяпер хлопец нідзе не працуе.

Дарэчы, данесці да хаты ён змог толькі два апельсіны: па дарозе малады чалавек паслізнуўся, і садавіна рассыпалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула