БЕЛ Ł РУС

Ноччу на Вілейшчыне гарэў дом. Гаспадароў пабудзіў сабака

21.02.2019 / 19:17

Пажар здарыўся сёння ноччу ў вёсцы Дзядзічы Любанскага сельсавета. Ратавальнікам паведамілі каля 1.30.

Тэлефанавала гаспадыня, якая расказала, што ў яе доме гарыць дах.

Ратавальнікі патушылі полымя на гарышчы дома. Урон мінімальны, ніхто не пацярпеў.

Папярэдняя прычына — няправільнае выкарыстанне печкі. Верагодна, была трэшчына ў коміне.

Пажарнага апавяшчальніка ў доме не было. Па словах гаспадароў, ноччу іх пабудзіў сабака, які пачаў моцна брахаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула