БЕЛ Ł РУС

Мінчанка ў дэкрэце вывозіла дзяўчат за мяжу для заняцця прастытуцыяй

22.02.2019 / 20:46

Nashaniva.com

31-гадовую мінчанку ў дэкрэце затрымалі за тое, што яна вывозіла дзяўчат за мяжу для заняцця прастытуцыяй, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Жанчына некалькі гадоў вывозіла дзяўчат для прастытуцыі ў Расію, Грэцыю, ААЭ, Францыю і іншыя краіны. Ад заробку завербаваных жанчын яна атрымлівала ад 30%.

Затрыманая знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку, раней да крымінальнай адказнасці яе не прыцягвалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула