БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Вярхоўнага суда папрасіў СМІ асвятляць справу Золатавай асцярожней

25.02.2019 / 22:29

Nashaniva.com

Падвышаную ўвагу да суда над Марынай Золатавай можна расцаніць як ускосны ціск на суд. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

— Занадта падвышана грамадская ўвага да працэсу — прысутнасць дыпламатаў, рэпарцёраў — гэта замінае суду і аказвае на яго ўскосны ціск, — адзначыў Сукала.

— Я б прасіў СМІ быць больш асцярожнымі пры асвятленні гэтага і падобных працэсаў, — адзначыў Валянцін Сукала і параіў спакойна дачакацца рашэння суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула