БЕЛ Ł РУС

У Беларусі могуць адмовіцца ад тэрміна «інвалід»

26.02.2019 / 16:47

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі вывучае пытанне змены тэрміналогіі ў праекце закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» з улікам міжнароднай практыкі, паведаміў сёння намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, паведамляе БелТА.

Адна з прапаноў, якая прагучала на сённяшняй сустрэчы, — выкарыстоўваць у нарматыўных прававых актах замест тэрміна «інваліды» тэрмін «людзі з інваліднасцю».

Як растлумачыў Аляксандр Румак, у краіне выконваюцца мерапрыемствы Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў, і ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства — адзін з асноўных кірункаў.

Паводле яго слоў, па просьбе Мінпрацы МЗС звярнулася ў структуры ААН па прафесійны каментарый з улікам сусветнай практыкі.

«Мы запэўнілі нашых сацыяльных партнёраў, што калі нам пацвердзяць неабходнасць выкарыстання тэрміна «людзі з інваліднасцю», то будуць аператыўна ўнесены змены ўжо на этапе разгляду законапраекта. Акрамя таго, звярнуліся ў аналагічныя дзяржаўныя органы Расіі і Украіны, якія таксама выкарыстоўваюць рускамоўны варыянт канвенцыі», — сказаў Аляксандр Румак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула