БЕЛ Ł РУС

Пад Драгічынам мужчына спыніў на дарозе машыну, а яго схапілі, вывезлі ў лес і абрабавалі

27.02.2019 / 11:01

Nashaniva.com

У Драгічынскім раёне 24-гадовага мужчыну вывезлі ў лес і абрабавалі, распачата крымінальная справа, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК Дзмітрый Іванюк.

Вясковец днём 25 лютага быў у Драгічыне па справах. Каля 13.00 ён вяртаўся дадому і спыніў спадарожны аўтамабіль. Далей сітуацыя развівалася як у вострасюжэтным фільме: маладога чалавека ўдарылі па галаве, адвезлі ў лес, скралі мабільны тэлефон і 320 рублёў. Затым зламыснікі з'ехалі. Мужчына звярнуўся ў міліцыю.

Злачынцаў шукаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула