БЕЛ Ł РУС

У Швецыі затрымалі падазраванага ў шпіянажы на карысць Расіі

27.02.2019 / 11:42

Nashaniva.com

Паліцыя бяспекі Швецыі затрымала чалавека, які працаваў на расійскую разведку, прынамсі, з 2017 года.

Паводле версіі паліцыі, падазраваны, імя якога не раскрываецца, быў завербаваны агентам расійскай разведкі, які працуе пад дыпламатычным прыкрыццём у Швецыі. Падазраванага затрымалі 26 лютага на сустрэчы ў Стакгольме.

Затрыманы працуе ў сферы высокіх тэхналогій з інфармацыяй, якая, як адзначылі ў паліцыі, уяўляе цікавасць для замежнай разведкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула