БЕЛ Ł РУС

Грузавік урэзаўся ў трамвай у Мінску: на пасажыраў пасыпалася пабітае шкло

27.02.2019 / 15:59

Nashaniva.com

Аварыя адбылася каля 11 раніцы ў Мінску ў раёне ўнівермага «Беларусь». Пра здарэнне kp.by распавялі відавочцы ДТЗ. Трамвай №3 ехаў па маршруце «Серабранка — Возера» ў бок цэнтра.

Аскепак шкла разрэзаў Ірыне куртку, фота Андрэя Ляўкоўскага

— Мы ад'ехалі ад прыпынку 20 метраў, як раптам адбылося сутыкненне. Грузавік — ці то МАЗ, ці то КамАЗ — ехаў з намі ў тым жа напрамку. Збіраўся збочваць, але, мабыць, не разлічыў габарыты і ўрэзаўся кабінай ў бок трамвая. Дзверы салона валяліся на зямлі, усё пярэдняе шкло было выбіта, аскепкі паляцелі на пасажыраў. У валасах было поўна шкла, палец парэзала, адзін з аскепкаў разрэзаў мне куртку, — распавядае пасажыр трамвая Ірына.

У салоне было каля 15 чалавек, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў. На месца аварыі прыехалі супрацоўнікі ДАІ. Вядома, што вялікагруз зарэгістраваны ў Гомельскай вобласці.

— Людзі не засталіся абыякавыя. Аўтамабілісты прапаноўвалі пасажырам трамвая падвезці іх бліжэй да цэнтра горада, - дадала Ірына

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула