Літва вырашыла купіць у ЗША 200 браняваных уседарожнікаў
Міністэрства абароны Літвы накіравала заяўку на закупку ў ЗША 200 браняваных уседарожнікаў JLTV, паведамляе прэс-служба Мінабароны Літвы.
Намеснік міністра абароны Літвы Гедрымас Еглінскас адзначыў, што яго краіна супрацоўнічае з урадам ЗША, імкнучыся забяспечыць найбольш эфектыўныя ўмовы закупак і абслугоўвання JLTV.
Паводле яго слоў, тэрміны і ўмовы пастаўкі уседарожнікаў павінны быць узгоднены амерыканскім бокам да 2020 года.
У планах у Міністэрства абароны Літвы выдзяленне прыкладна 142 мільёнаў еўра на закупку і абслугоўванне транспартных сродкаў.