БЕЛ Ł РУС

Адвакат Трампа заявіў, што прыкладна 500 разоў пагражаў людзям па яго просьбе

28.02.2019 / 06:21

Nashaniva.com

Адвакат прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Майкл Коэн на слуханнях у Палаце прадстаўнікоў заявіў, што за дзесяць гадоў каля 500 разоў пагражаў людзям па просьбе і ад імя свайго начальніка.

На пытанне, колькі разоў Трамп прасіў пагражаць іншым людзям, Коэн спачатку адказаў «дастаткова». Тады кангрэсмен Джэкі Шпеер пачала называць лікі — 50, 100, 200, 500 разоў. Коэн спыніў яе на 500, і заявіў: «Імаверна, [столькі разоў]».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула