БЕЛ Ł РУС

Ізраіль абвясціў частковую мабілізацыю

28.12.2008 / 13:50

Nashaniva.com

абноўлена

Ізраільская авіяцыя разбамбіла ў нядзелю штаб ХАМАС у Газе. Паводле палесцінскіх крыніц, колькасць забітых складае ўжо 277 чалавек.

Кабінет прэм’ер‑міністра Ізраіля Эхуда Ольмерта прыняў рашэнне аб неабходнасці правядзення частковай мабілізацыі ў краіне.

Прызыў рэзервістаў звязаны з ваеннай аперацыяй, якая праводзіцца Ізраілем у сектары Газа, паведамляе газета.ру са спасылкай на Рэйтэр.

***

Ізраільская авіяцыя разбамбіла адзін з найбуйнейшых камандных цэнтраў руху ХАМАС у Газе. Загінулі, паводле папярэдніх звестак, чатыры чалавекі.

Паводле палесцінскага боку, зазначаюць РІА "Новости" колькасць ахвяр ізраільскіх кропкавых удараў за два дні дасягнула 277 чалавек забітымі.

Ізраіль канцэнтруе на мяжы з сектарам Газа войска, а міністр абароны краіны Эхуд Барак не выключае магчымасць наземнай аперацыі супраць ХАМАС.

Апроч таго, сёння палесцінскія баевікі выпусцілі некалькі ракет па ізральскім горадзе Ашдод.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула