БЕЛ Ł РУС

Маёра Чарнаморскага флоту з сяброўкай пасадзілі за шпіянаж на карысць Украіны

28.02.2019 / 18:14

Nashaniva.com

Расійскі вайсковы суд вынес прысуд вайскоўцу Чарнаморскага флоту і яго сяброўцы. Іх прызналі вінаватымі ў шпіянажы на карысць Украіны, паведамляе ТАСС.

Фота: ФСБ Расіі.

Падсудныя — Д. Далгаполаў і А. Суханосава. Таксама паведамляецца, што вайсковец мае званне маёра.

28 лютага расійскі суд прызнаў іх вінаватымі ў дзяржаўнай здрадзе. Як паведамілі ў ФСБ, ім ставілі ў віну выдачу дзяржаўнай таямніцы ў форме шпіянажу.

Афіцэр і яго сяброўка прызналіся ў злачынстве і раскаяліся. Маёру прызначылі пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, яго сяброўцы — дзевяць гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Расійскія сілавікі затрымалі пару ў верасні 2017 года ў Сімферопалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула