«Стагоддзе — вялікая дата. Адсвяткавалі». Але не сёлета. Лукашэнка выключыў магчымасць правядзення Дня Волі на стадыёне «Дынама»
Аляксандр Лукашэнка выключыў магчымасць правядзення Дня Волі на стадыёне «Дынама».
«Стагоддзе — вялікая дата. Адсвяткавалі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Але ён не бачыць падставы святкаваць Дзень Волі сёлета ў цэнтры сталіцы.
Аляксандр Лукашэнка таксама заклікаў не прыспешваць пытанне з вызначэннем ролі Беларускай Народнай Рэспублікі ў гісторыі Беларусі.