БЕЛ Ł РУС

У Мінску жорстка збілі студэнта‑кітайца

29.12.2008 / 12:41

Nashaniva.com

Падазраваны ў злачынстве: «Я ішоў. Мне падалося, што ён на мяне не так паглядзеў. Гэта ж кітаец».

Здарылася гэта днём у студэнцкім гарадку БДУ. Студэнт радыёфізікі БДУ ішоў на рэпетыцыю. У адной руцэ ён нёс аўдыёкалонку, у другой — электрагітару.

Да яго падышоў малады чалавек і пачаў збіваць. Праз некалькі секунд падключыўся яшчэ адзін маладзён. Удвох яны павалілі студэнта на зямлю, жорстка яго збілі, забралі рэчы.

У цяжкім стане Сю Сяалея даставілі ў 2‑ю клінічную бальніцу. Дактары зафіксавалі ў яго шматлікія траўмы галавы.

Падазраваныя ў разбойным нападзе двое навучэнцаў ПТВ віны не адмаўляюць.

Андрэй, падазраваны ў разбоі: «Я ішоў. Мне падалося, што ён на мяне не так паглядзеў. Гэта кітаец. Тут падышоў мой сябра Стас».

Падазраваным ужо прад’яўдена абвінавачанне. Разбойны напад — больш цяжкі артыкул, чым хуліганства. За бойку маладзёнам‑аўтахтонам пагражае да 15 год пазбаўлення волі.

ont.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула