БЕЛ Ł РУС

Памёр амерыканскі палітолаг Сэмюэл Хантынгтан

29.12.2008 / 14:07

Ён аўтар знакамітай кнігі «Сутыкненне цывілізацый і ператварэнне сусветнага ладу» (1996), дзе Хантынгтан прадказаў будучы канфлікт паміж Захадам і ісламскім светам.

24 снежня 2008 г. на 82‑м годзе жыцця памёр вядомы амерыканскі палітолаг, прафесар Гарвардскага універсітэта Сэмюэл Хантынгтан.

Ён аўтар знакамітай кнігі «Сутыкненне цывілізацый і ператварэнне сусветнага ладу» (1996).


У кнізе Хантынгтан прадказаў будучы канфлікт паміж Захадам і ісламскім светам. Адзін з ключавых момантаў заключаўся ў тым, што ў будучыні сусветныя канфлікты будуць насіць не аідэалагічную, а рэлігійную прыроду, паведамляе Reuters.

Хантынгтан прапанаваў умоўную класіфікацыю сусветных цывілізацый, вылучыўшы дзевяць:
заходнюю, ісламскую, індуісцкую, сінскую (Кітай), японскую, лацінаамерыканскую, будыйскую, праваслаўную і афрыканскую.

***

Тэорыя Хантынгтана выклікала спрэчкі пра супрацьстаянне Захаду і ісламскага свету, не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі тэракты 11 верасня 2001 г. у Нью‑Ёрку.

На думку ганаровага прафесара Гарвардскага універсітэта Генры Расоўскі,

Сэмюэл Хантынгтан быў «адным з найбольш уплывовых у свеце цягам апошніх 50 гадоў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула