БЕЛ Ł РУС

Былога дырэктара Магілёўскага мясакамбіната прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі за хабар 2100 даляраў

1.03.2019 / 21:00

Nashaniva.com

Да пяці гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці прысудзілі дырэктара Магілёўскага мясакамбіната за атрыманне хабару, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда.

Дырэктар мясакамбіната паабяцаў сузаснавальніку адной кампаніі дапамагчы з пераводам грошай ад даўжніка за матэрыяльную ўзнагароду ў памеры 5% ад пералічаных сум.

Усяго, паводле следства, у якасці ўзнагароды дырэктар атрымаў 2100 даляраў.

Суд прысудзіў экс-дырэктара да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула