БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МУС Украіны западозрыў партыю Парашэнкі ў спробе шантажу

1.03.2019 / 21:35

Nashaniva.com

Палітычнай памылкай кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў назваў словы старшыні фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Артура Герасімава аб тым, што МУС займаецца некалькімі справамі аб так званых «сетках выбаршчыкаў» — валанцёрах, якіх незаконна аплачваюць з выбарчага штаба Пятра Парашэнкі. Гэтая заява «трохі папахвае шантажам — маўляў, не расследуйце справы нашай партыі», — заявіў міністр у інтэрв'ю выданню TheБабель.

Авакаў паведаміў, што МУС працягне расследаваць парушэнні з боку ўсіх удзельнікаў выбараў. Адмовіўшыся ўдавацца ў дэталі, ён пацвердзіў, што адным з фігурантаў з'яўляецца народны дэпутат ад БПП Сяргей Беразенка.

Пры гэтым кіраўнік ведамства заявіў, што абмяркоўваў з Парашэнкам тое, што «недапушчальна падкупляць выбаршчыкаў». «Дзеючы прэзідэнт са мной пагаджаўся», — сказаў Авакаў.

У гэтым жа інтэрв'ю ўкраінскі міністр заявіў, што ў яго ведамстве зафіксавалі супрацоўніцтва Службы бяспекі Украіны і ўльтраправых радыкалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула