БЕЛ Ł РУС

У шапіках з'явіўся Калядны нумар НН

29.12.2008 / 15:36

Nashaniva.com

На 24 старонках вы знойдзеце вынікі году, беларускі каляндар на 2009 год, вялікую крыжаванку, рэйтынг кніг году.

Калядны нумар «Нашай Нівы» з’явіўся ў шапіках сталіцы. Да рэгіёнаў ён даедзе заўтра.

На 24 старонках вы знойдзеце вынікі году, беларускі каляндар на 2009 год, вялікую крыжаванку, фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з глушы Ганцавіцкага раёну, артыкулы Віталя Тараса, Сяргея Харэўскага. Падазраваных у тэрарызме ЦРУ транспартавала ў Гуантанама ў тым ліку праз Беларусь — такія звесткі знайшоў Сяргей Богдан.

Сярод традыцыйных матэрыялаў Каляднага нумару — апытанне кнігагандляроў, крытыкаў, навукоўцаў. Яны вызначылі найлепшую кнігу 2008 году.

Друкуецца і каляднае апавяданне — дэбют у гэтым фармаце Таццяны Рабушкі, вядомай інтэрнаўтам як блогерка lionellia.

Пытайцеся ў шапіках «Саюздрукаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула