БЕЛ Ł РУС

Беларуская міліцыя запускае новы сайт

4.03.2019 / 09:36

Nashaniva.com

У дзень 102-годдзя міліцыі Беларусі ў тэставым рэжыме пачаў працу новы сайт органаў унутраных спраў. Ён аб'яднаў у сябе ўсе інфармацыйныя рэсурсы падраздзяленняў і рэгіянальных упраўленняў, паведамляе прэс-служба.

Акрамя традыцыйных частак з інфармацыяй, у абноўленай версіі сайта прадстаўлены розныя анлайн-сэрвісы. Да прыкладу, карыстальнікі змогуць праверыць знаходжанне аўтамабіля ў вышуку, абмежаванне выезду з краіны, неаплачаныя штрафы па лініі ДАІ і іншае.

Сайт будзе мець адаптыўную і мабільную версіі, а таксама версію для слабавідушчых.

Міліцыя запрашае прыняць удзел у тэставанні новага сайта. Выказаць заўвагі і прапановы па працы рэсурсу можна з дапамогай адмысловай формы. Сайт даступны па адрасе testmvd.gov.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула