БЕЛ Ł РУС

У Кобрыне легкавік збіў 20-гадовую дзяўчыну з флікерам на пераходзе

4.03.2019 / 09:52

Nashaniva.com

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 3 сакавіка прыкладна ў 22.15, паведамляе ДАІ Брэста.

Кіроўца «Фальксвагена-Джэты» рухаўся па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Перад скрыжаваннем ён збіў 20-гадовую дзяўчыну, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. З траўмамі пацярпелую шпіталізавалі ў бальніцу.

Пешаход была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула