БЕЛ Ł РУС

П’яны маршрутчык збіраўся везці ў Магілёў 16 чалавек

4.03.2019 / 11:15

nn.by

Кіроўцу рэйсавага мікрааўтобуса «Мінск-Магілёў» затрымалі відавочцы.

Падрабязнасці прыводзіць партал abw.by.

Адбылося ўсё раніцай 2 сакавіка. Маршрутка ад’язджала і зачапіла іншае аўто. Кіроўца маршруткі нават не выйшаў з салона. Відавочцы насцярожыліся, падышлі да кіроўцы і заўважылі, што ён п’яны. Тады адзін з відавочцаў выцягнуў ключы і забраў сабе, каб маршрутчык не з’ехаў.

Выклікалі міліцыю. Кіроўца спрабаваў збегчы, але не атрымалася. Пазней у яго выявілі больш за 2 праміле алкаголю.

Цікава, што маршрутка была цалкам запоўнена, але ніхто з 16 пасажыраў не звярнуў увагі на стан перавозчыка. Не насцярожыліся нават тыя, хто сядзеў спераду побач з крэслам кіроўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула