БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска ў Свіслачы танула жанчына: яе выратавалі работнікі МНС

4.03.2019 / 11:39

Nashaniva.com

112.by

Інфармацыя пра здарэнне паступіла ратавальнікам 4 сакавіка ў 8:53. Жанчына танула ў раёне вул. Даўмана, 23, паведамляе 112.by.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, яны пабачылі, што за 80 метраў ад берага ў вадзе знаходзіцца 63-гадовая жанчына.

Плыўцы дасталі жанчыну на бераг. Яна дастаўлена ў бальніцу з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне», адзначаецца, што жанчына была цвярозая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула