БЕЛ Ł РУС

Як выглядае апаратура для праслушкі, размешчаная СБУ ў будынку, дзе месціцца і штаб Зяленскага

4.03.2019 / 21:12

Nashaniva.com

Каля офіса кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага паліцыя выявіла элементы апаратуры для праслухоўвання.

Так пракаментаваў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў знаходку праваахоўнікаў, пра якую паведаміла прэс-служба кіеўскай паліцыі.

«Паліцыя Кіева выявіла пад офісам кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага элементы апаратуры праслухоўвання. Вядзецца расследаванне», — цытуе міністра Дэпартамент камунікацыі МУС Украіны.

Пазней Служба бяспекі Украіны пацвердзіла, што апаратура для праслухоўвання дадзенага будынка была размешчана імі, але праслухоўвалі не Зяленскага, а іншы аб'ект.

Між тым дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны ўжо заявіў, што ад справы патыхае ўкраінскім уотэргейтам. 

Агулам, як выглядае, у гэтай прэзідэнцкай кампаніі СБУ «грае» на баку дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнкі, а міністр унутраных спраў Арсен Авакаў — на баку ягоных канкурэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула