БЕЛ Ł РУС

Стывен Джэрард арыштаваны за бойку ў бары

29.12.2008 / 18:51

ул. інф.

Так капітан «Ліверпуля» адзначыў гасцявую перамогу над «Ньюкаслам» з лікам 5:1.

Фота з Вікіпедыі.

Капітан «Ліверпуля» Стывен Джэрард быў арыштаваны сёння ўначы пасля бойкі, што адбылася ў адным з бараў Саутпарта.

Паліцыя затрымала футбаліста і яшчэ пяць чалавек у падазрэнні аб нанясенні цяжкіх целавых пашкоджанняў яшчэ аднаму наведніку бара, які трапіў у бальніцу з ранамі твару, паведамляе Спорт‑Сегодня са спасылкай на Sky Sports.

«Ліверпуль» учора выйграў у гасцях у матчы 20-га туру англійскай прэм’ер‑лігі ў «Ньюкасла» з лікам 5:1.

Джэрард учора забіў два мячы. А мерсісайдцы, пасля ўчорашняй нічыі «Чэлсі» з «Фулхэмам», замацаваліся на першым месцы ў турнірнай табліцы (45 балаў супраць 42). Дарэчы, апошнім разам «рэдс» былі чэмпіёнамі Англіі ў далёкім 1990 г.

***

Стывен Джэрард (Стыві Джы) нарадзіўся 30 мая 1980 г. Можна сказаць, сімвал «Лівэрпуля».

Пачаў выступаць за яго ад 1989 г. (дзіцячая каманда), а з 1997 г. без перапынкаў выступае за асноўную каманду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула