БЕЛ Ł РУС

Мінабароны прапануе даваць адтэрміноўку на час вучобы толькі адзін раз. Перад магістратурай давядзецца адслужыць?

5.03.2019 / 15:46

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

Міністэрства абароны прапануе аптымізаваць адтэрміноўкі ад прызыву, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Аляксандр Шкірэнка, піша БелТА

«Прапрацоўваецца пытанне прадастаўлення грамадзянам адтэрміноўкі для працягу адукацыі толькі адзін раз», - сказаў Аляксандр Шкірэнка.

Магчыма, гэта азначае, што малады чалавек, адвучыўшыся ў тэхнікуме, не атрымае адтэрміноўку пры працягу навучання ў ВНУ. А хлопец, які скончыў універсітэт, не атрымае адтэрміноўку для вучобы ў магістратуры або аспірантуры.

Міністр абароны Раўкоў: Адтэрміноўку для атрымання адукацыі можна будзе атрымаць толькі адзін раз

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула