БЕЛ Ł РУС

У Камянецкім раёне легкавік урэзаўся ў прыпынак: пасажыр аўтамабіля ў рэанімацыі

5.03.2019 / 16:18

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося 4 сакавіка каля 17.40 на аўтадарозе Р98, паведамляе ДАІ Брэста.

«Аўдзі А6» рухаўся ў кірунку ад горада Высокае ў бок вёскі Дзмітравічы. На 33-м км дарогі на закругленні вадзіцель не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыпыначны пункт грамадскага транспарту «Церасіны».

У выніку ДТЗ два 35-гадовыя пасажыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Яны шпіталізаваныя: адзін — у рэанімацыйнае аддзяленне, другі — у траўматалагічнае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула