БЕЛ Ł РУС

У Оршы затрыманы педагог — яго падазраюць у сэксуальным гвалце над непаўналетнімі 

5.03.2019 / 16:22

Nashaniva.com

У Оршы затрыманы мясцовы жыхар 1994 года нараджэння па падазрэнні ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга, перадае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Паводле афіцыйнай інфармацыі, мужчына пазнаёміўся з падлеткам праз сацыяльную сетку. Пасля ён запрашаў яго да сябе дадому, дзе здзяйсняў дзеянні сэксуальнага характару. Па інфармацыі партала TUT.BY, падазраваны быў педагогам. Зараз распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 167 КК РБ. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула