БЕЛ Ł РУС

У Францыі кардынала прысудзілі да ўмоўнага тэрміну за ўтойванне педафіліі

7.03.2019 / 23:10

Nashaniva.com

У Францыі суд прыгаварыў арцыбіскупа Ліёна, кардынала Філіпа Барбарэна, да шасці месяцаў умоўнага пазбаўлення волі, паведамляе Le Figaro.

Прычынай рашэння стала неданясенне паліцыі інфармацыі пра магчымыя выпадкі педафіліі ў Ліёнскай дыяцэзіі, якой кіраваў кардынал.

У судзе заявілі, што Барбарэн цалкам усведамляў наступствы сваіх дзеянняў. Суддзі палічылі, што яго матывавала жаданне захаваць добрае імя каталіцкага касцёла.

Пасля абвяшчэння прысуду Барбарэн звярнуўся да папы Францішка з просьбай зняць яго з пасады арцыбіскупа Ліёна. На самім судовым пасяджэнні кардынал не прысутнічаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула