БЕЛ Ł РУС

Данія, Латвія і Эстонія адкрылі штаб Паўночнай дывізіі

10.03.2019 / 12:10

Nashaniva.com

Данія, Латвія і Эстонія адкрылі штаб-кватэру Паўночнай дывізіі для шматнацыянальных войскаў у Адажы недалёка ад Рыгі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Латвіі.

Галоўнай задачай Паўночнай дывізіі стане кіраванне ваеннымі аперацыямі ў сваёй сферы адказнасці.

Ādažos atklāts daudznacionālais divīzijas štābs “Ziemeļi”: https://t.co/ECIH1vyaE5 pic.twitter.com/K6tLorp6jv

— NBS (@Latvijas_armija) 8 марта 2019 г.

З гэтай мэтай штаб прыступіць да планавання і кіраўніцтва ваеннымі аперацыямі, планавання і інтэграцыі дзейнасці дададзеных для ўзмацнення рэгіёну частак і падраздзяленняў НАТА, а таксама да арганізацыі на ўзроўні штабоў вучэнняў у адпаведнасці з дзяржаўнымі натаўскімі планамі абароны.

Аддзялення штаба дывізіі ў мірны час будуць размяшчацца ў Адажы ў Латвіі і Карупе ў Даніі. Першым начальнікам штаба Паўночнай дывізіі стане генерал-маёр Узброеных сіл Даніі.

Першаснай аператыўнай гатоўнасці штаб дасягне ў першым паўгоддзі 2019 года. Поўная аператыўная гатоўнасць будзе забяспечана на працягу некалькіх гадоў.

Варта адзначыць, што ў структуру Альянсу штаб пакуль не ўваходзіць, бо яго ўключэнне ў органы ваеннага кіравання НАТА павінны зацвердзіць на міністэрскай сустрэчы, бліжэйшая адбудзецца ў чэрвені.

Пасля зацвярджэння штаб-кватэра зможа атрымліваць фінансаванне з бюджэту НАТА, а сілы альянсу змогуць выкарыстоўваць яе для правядзення сваіх аперацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула