БЕЛ Ł РУС

Украінец Дмітро Підручны перамог у гонцы пераследу на ЧС па біятлоне

10.03.2019 / 19:36

Nashaniva.com

Украінец Дмітро Підручны выйграў «золата» ў гонцы пераследу на 12,5 км на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць 10 сакавіка ў шведскім Эстэрсундзе, піша «Украінская праўда».

Підручны стартаваў чацвёртым, але здолеў стаць першым украінскім чэмпіёнам свету ў мужчынскім біятлоне і завяршыў гонку з вынікам у 31:54.1 хв.

«Срэбра» выйграў лідар сусветнага рэйтынгу Ёханэс Бё з Нарвегіі (дапусціў чатыры промахі і прайграў Підручнаму 8,3 секунды), «бронза» ў француза Кентэна Фіёна-Мае, які адстаў ад Підручнага на 17,7 секунд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула