БЕЛ Ł РУС

Гегемонія Фуркада перапынілася

11.03.2019 / 10:46

Nashaniva.com

Нарвежскі біятланіст Ёханэс Бё датэрмінова выйграў агульны залік Кубка свету.

Ёханэс Бё. Фота з Вікіпедыі

Пасля другога месца ў гонцы пераследу на чэмпіянаце свету Бё набраў 1050 балаў. Расіянін Аляксандр Логінаў, які ідзе другім, мае 726 балаў, у актыве француза Кентэна Фіёна Мае, які займае трэцяе месца, 692 ачкі.

Такім чынам, Бё стаў недасягальны для канкурэнтаў і выйграў Вялікі крыштальны глобус. Гэты трафей стаў для нарвежца першым у кар'еры. Біятланіст таксама выйграваў золата Алімпійскіх гульняў у 2018 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула