БЕЛ Ł РУС

За першыя два месяцы года беларусы прадалі валюты больш, чым купілі

11.03.2019 / 11:33

Nashaniva.com

Беларусы ў студзені-лютым прадалі валюты больш, чым купілі, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У студзені-лютым фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $ 1,352 млрд у эквіваленце, купілі $ 1,29 млрд. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $61,7 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на $ 2,987 млрд у эквіваленце, купілі $ 3,103 млрд.

Нерэзідэнты Беларусі за студзень-люты прадалі валюты на $ 138,9 млн у эквіваленце, купілі $ 20,7 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула