БЕЛ Ł РУС

Двум пасажырам самалёта, які рухнуў у Эфіопіі, удалося выжыць: яны проста спазніліся на рэйс

11.03.2019 / 12:54

Nashaniva.com

Двум пасажырам, якія павінны былі ляцець самалётам Boeing, які зваліўся ў Эфіопіі 10 сакавіка, пашанцавала выжыць.

Грамадзянін Грэцыі Антоніас Маўраполулас з Афін спазніўся на рэйс самалёта, які разбіўся ў Эфіопіі, усяго на дзве хвіліны. Менавіта гэтага часу хапіла, каб застацца ў жывых.

Антоніас Маўраполулас (у цэнтры).

«Я бачыў, як людзі садзіліся на самалёт. Я быў вельмі злы з-за таго, што мяне не пускалі», — распавёў ён затым.

Яшчэ аднаго магчымага пасажыра Ахмеда Халіда выратавала затрымка стыковачнага рэйса.

Ахмед Халід (злева).

«Мой рэйс быў з Дубая ў Адыс-Абебу, а затым з Адыс-Абебы ў Найробі. Але з-за таго, што ў Дубаі адбылася затрымка, я прапусціў самалёт у Найробі. Таму, калі прыбыў у Адыс-Абебу, мне сказалі, каб я сеў у іншы самалёт, які адпраўляецца ў 11 гадзін. Мяне гэта задаволіла», — растлумачыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула