БЕЛ Ł РУС

Крыніцы: у інтэрнэце з'явілася не Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі, а яе стары праект

13.03.2019 / 10:50

nn.by

У тэлеграм-каналах 12 сакавіка з'явіўся дакумент, які прэзентаваўся як тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі. 

Чытайце. Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі: Беларуская мова — гарант гуманітарнай бяспекі

Як сцвярджаюць крыніцы «Нашай Нівы», згаданы дакумент Канцэпцыяй не з'яўляецца. Гэта толькі праект дакумента, які даўно цыркуляваў у шэрагу спецыялізаваных структур.

«Я бачыў гэты дакумент у другой палове лютага», — адзначае крыніца.

фота president.gov.by

Невядома, наколькі выгляд праекта адрозніваецца ад фінальнага дакумента. Тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, якую абмяркоўвалі ўчора на пасяджэнні ў Лукашэнкі, яшчэ не апублікаваны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула