БЕЛ Ł РУС

У Японіі забаранілі фізічнае пакаранне дзяцей

19.03.2019 / 09:13

Nashaniva.com

Урад Японіі прыняў законапраект, які забараняе фізічныя пакаранні непаўналетніх у якасці меры іх выхавання, паведамляе The Japan Times.

Папраўкі ўнеслі ў закон аб прадухіленні жорсткага абыходжання з дзецьмі. Калі парламент краіны падтрымае законапраект, то ўжываць фізічны гвалт у адносінах да дзяцей забароняць бацькам, апекунам і сацыяльным работнікам.

У лютым прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ даручыў на працягу месяца разабрацца з усімі выпадкамі жорсткага абыходжання з дзецьмі. Гэта адбылося пасля гібелі 10-гадовай дзяўчынкі ў горадзе Ціба недалёка ад Токіа. Яна памерла ў студзені пасля таго, як яе сістэматычна збівалі, пазбаўлялі ежы і трымалі на холадзе. Зараз бацька дзяўчынкі, падазраваны ў гвалце над дзіцем, арыштаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула