БЕЛ Ł РУС

На Гродзеншчыне ў вясновых аздараўленчых лагерах адкрыюць беларускамоўныя атрады

19.03.2019 / 11:59

Nashaniva.com

 У Гродзенскай вобласці падчас вясновых канікул у лагерах з дзённым знаходжаннем адпачне 8000 дзяцей, — распавялі sb.by ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Лагеры будуць працаваць на працягу шасці дзён, а базай для іх стануць агульнаадукацыйныя і спартыўныя школы.

Адзначаецца, што ў кожным раёне на базе школ і гімназій з беларускай мовай навучання плануецца адкрыць па адным беларускамоўным лагеры альбо атрадзе.

Запланаваны экскурсіі ў музеі і на прадпрыемствы, паходы ў кіно, конкурсы і спартыўныя мерапрыемствы, наведванне басейнаў і аквапарку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула