БЕЛ Ł РУС

Гаваркія літоўцы

6.01.2009 / 12:15

Сяргей Харэўскі

За калядныя дні кожны жыхар Літвы аправіў блізу 50 SMS-віншавалак.

З Калядамі тры мільёны жыхароў Літвы павіншавалі адзін аднаго больш за 100 мільёнаў SMS-паведамленнямі. А з кітайскім годам Быка было больш як 68 мільёнаў віншаванняў. Адпаведна, у сярэднім, за калядныя дні кожны жыхар Літвы аправіў блізу 50 SMS-віншавалак. Разам з тым рэзка вырасла колькасць часу перамоваў праз мабільнікі.

Кліенты літоўскіх аператараў Omnitel, Bitė і Tele2 нагаварылі на траціну болей, чым летась. Згодна з статыстычнымі звесткамі агенцтва Eurostat, у Літве – 127 тэлефонаў на 100 жыхароў, а гэта другое месца па колькасці мабільных тэлефонаў на душу насельніцтва ў Еўропе, пасьля Люксембургу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула