БЕЛ Ł РУС

Гэтая мінчанка выйграла ў латарэю $280 тысяч ФОТА

20.03.2019 / 15:42

Nashaniva.com

Знайшлася пераможца электроннай інтэрактыўнай гульні «Спортлато 5 з 36», які сарваў джэкпот у 591 954 рублі. Пераможную стаўку зрабіла мінчанка Таццяна. Мінчанка толькі ўчора праверыла сваю стаўку, а сёння прад'явіла арганізатарам гульні свой пераможны чэк-прагноз, піша Tut.by

— Пачулі па радыё аб тым, што шукаюць пераможцу. Падумалі, што гэта мы. Вечарам прыйшлі з працы, праверылі. Радаваліся ўсёй сям'ёй, вішчалі, — распавядае Таццяна. — Грошы будуць накіраваныя на ажыццяўленне свайго шчаслівага будучага - маёй будучыні і маёй сям'і.

Таццяна распавядае, што і раней у яе былі выйгрышы ў інтэрактыўнай гульні, але не такія салідныя. «На сёння дзякуючы гэтай інтэрактыўнай гульні я шчаслівы чалавек», — кажа мінчанка.

Пераможная стаўка была зроблена ў мінскім мікрараёне Серабранка. Пераможца ўвечары 15 сакавіка абраў камбінацыю з лікаў 1, 14, 24, 29, 33. Менавіта яна выпала пры розыгрышы 17 сакавіка.

У Беларусі выйгрышы ў электронных інтэрактыўных гульнях не абкладаюцца падаткамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула