БЕЛ Ł РУС

ЗША перакінулі ў Еўропу шэсць стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў B-52

21.03.2019 / 09:23

Nashaniva.com

Шэсць стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў ВПС ЗША B-52, дыслакаваных на базе ў штаце Луізіяна, былі перакінутыя ў Еўропу для «інтэграцыі на тэатры дзеянняў і ўдзелу ў паветраных вучэннях» сумесна з саюзьнікамі і партнёрамі па НАТА. Пра гэта паведаміла ў сераду амерыканская тэлекампанія CNN, ахарактарызаваўшы перакідку ў якасці сігналу, прызначанага Расіі на пятую гадавіну яе т.зв. «уз'яднання» з Крымам.

Па дадзеных тэлекампаніі, група B-52 Stratofortress прызямлілася на авіябазе Вялікабрытаніі Фэйрфорд ў канцы мінулага тыдня. У панядзелак чатыры бамбавікі «выканалі палёты ў некалькі месцаў у Еўропе, у тым ліку над Нарвежскім, Балтыйскім марамі (Эстонія) і Міжземным морам (Грэцыя)», прыводзіць CNN дадзеныя, атрыманыя ў ВПС ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула