БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка расказаў, якім чынам падымаецца імідж краіны

21.03.2019 / 11:21

Nashaniva.com

Рэалізацыя сумесных праектаў з такімі вядомымі ў свеце кампаніямі, як «Штадлер», сур'ёзна падымае імідж Беларусі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй адміністрацыйнага савета, уладальнікам кампаніі «Штадлер Рэйл Груп» Петэрам Шпулерам, піша БелТА.

«Мы ў Беларусі стварылі сапраўды саліднае прадпрыемства (сумесны завод «Штадлер Мінск»). Ваша прадпрыемства даўно ўжо вядома ва ўсім свеце, але тое, што на гэтай карце з'явілася Беларусь з вытворчасцю прасунутага чыгуначнага, электрычнага транспарту — гэта, вядома, сур'ёзна падымае імідж краіны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула