БЕЛ Ł РУС

Легкавік насмерць збіў жанчыну на трасе М1 у Дзяржынскім раёне

21.03.2019 / 16:27

Nashaniva.com

Легкавік насмерць збіў жанчыну на трасе М1 у Дзяржынскім раёне, распачата крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.

Аварыя адбылася сёння каля 6.00. За рулём аўтамабіля Toyota знаходзіўся 45-гадовы жыхар Баранавічаў.

На 308-м км трасы ён збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 75-гадовая жыхарка Мінска памерла на месцы. Распачалі крымінальную справу па ч.2 арт.317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, што выклікала па неасцярожнасці смерць чалавека).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула