БЕЛ Ł РУС

У Гомелі студэнт-замежнік напаў на дзяўчыну і тройчы разануў яе нажом у шыю

21.03.2019 / 19:22

Nashaniva.com

Учора ўвечары ў Чыгуначным раёне Гомеля студэнт другога курсу ГДУ імя. Ф. Скарыны, грамадзянін Таджыкістана, напаў з нажом на 24-гадовую гамяльчанку.

Як стала вядома gomel.today, хлопец нанёс дзяўчыне тры ўдары нажом у вобласць шыі. Зараз пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыі. Супраць нападніка распачалі крымінальную справу, ён арыштаваны. Матывы нападзення пакуль што невядомыя, вядзецца следства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула